… Не, я не супраць розных іншых моў,

Але мне роднай смак заўсёды мілы.

І я – падданы беларускіх слоў,

Тых, да якіх Радзіма прычасціла.

                            Н. Гальпяровіч

У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.

Не засталіся абыякавымі да гэтага свята нашы вучні: быў аформлены стэнд, вучні чыталі вершы на роднай мове.

У 9 “В” класе была праведзена  інфармацыйная гадзіна “Ручай крыштальны мовы роднай”. Вучні  з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.

У 7 класе было праведзена  мерапрыемства “Цудоўны свет беларускай мовы” .

Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак! Ці хоць часам пра яе думай. Ведайце, сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, некаторыя дзеячы навукі.